• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты набор на Belarus Urban Fellowship 2019 (да 15 чэрвеня)

    Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2019. Urban Fellowship створаная для новых лідарак/лідараў, якія займаюцца развіццём сваіх рэгіёнаў і гарадоў, каб узмацніць іх уздзеянне і спрыяць новай хвалі грамадскай актыўнасці. Заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня 2019.

    buf.png

    Хто можа падавацца 

    Belarus Urban Fel­low­ship скіраваная да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 30 гадоў і стала знаходзяцца ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай).

    Праграма Urban Fel­low­ship:

    • Тры трохдзённыя навучальныя сесіі, якія прысвечаныя развіццю PR-навыкаў, паглыбленню экспертызы ў рэгіянальным/гарадскім развіцці і паляпшэнню менеджерскіх здольнасцяў. Сесіі з найлепшымі беларускімі экспертамі пройдуць у жніўні, верасні і кастрычніку.

    • Удзел у распрацоўцы новай версіі Рэйтынгу беларускіх гарадоў (жнівень-верасень) і арганізацыя прэзентацыі Рэйтынгу ў сваім горадзе (кастрычнік).

    • Навучальны візіт у Берлін, у межах якога ўдзельнікі сустракаюцца з прадстаўнікамі выбітных урбаністычных арганізацый, культурных пляцовак, аналітычных цэнтраў і НДА Германіі (лістапад).

    • Праца над уласнымі праектамі і развіццё асабістых навыкаў пры дапамозе каманды Цэнтра новых ідэй.

    Крытэрыі і адбор:

    Праграма Belarus Urban Fel­low­ship скіраваная да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 30 гадоў і стала знаходзяцца ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай). Профілі ранейшых удзельнікаў праграмы (як і трэнераў) даступныя на мікрасайце Belarus Urban Fel­low­ship.

    Для падачы на ўдзел у праграме патрэбныя толькі два дакументы:

    • Рэзюмэ, у якім будуць выразна зазначаныя дасягненні заяўніка.

    • Матывацыйны ліст, у якім будзе зазначана, якім чынам удзел у праграме дапаможа Вам, Вашай камандзе і гораду.

    Цэнтр новых ідэй пакрывае кошты ўдзелу ў праграме. Заяўкі прымаюцца на belarusurbanfellowship@gmail.com да 15 чэрвеня 2019.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    Мессенджеры запоминают историю поисковых запросов пользователей. Если ваш телефон попал в чужие руки, злоумышленник сможет узнать названия чатов (каналов, групп), которые вы вбивали в поисковую строку.  «Зеркало» рассказывает, как удалить эту информацию в популярных мессенджерах — Telegram и Viber.
    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці