• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты набор у ментарскую праграму для фатографаў DO ART TOGETHER (дэдлайн — 26 сакавіка)

    Ініцыятывы Pic­ture Doc і FSH1 прапануюць далучыцца да адукацыйнай праграмы DO ART TOGETHER. Запрашаюць эмігрантаў, у тым ліку з Беларусі, Украіны і іншых краін.

    Праграма падыходзіць як для тых, хто ўжо мае досвед працы з візуальнымі праектамі, так і для пачаткоўцаў.

    DO ART TOGETHER – гэта дзевяцімесячная ментарская праграма, якая спалучае адукацыю, мастацкае развіццё і сацыяльную інтэграцыю. Удзельнікі будуць працаваць у малых групах і індывідуальна з ментарамі – прафесыйнымі фатографамі, візуальнымі мастакамі і выкладчыкамі. Праграма ўключае тэарэтычныя лекцыі, практычныя варштаты і кансультацыі па асабістых праектах.

    Структура праграмы:

    • Удзел у лекцыях і варштатах.
    • Працоўная супраца з выбраным ментарам над доўгатэрміновым праектам.
    • Кансультацыі з экспертамі.
    • Публічныя прэзентацыі работ у снежні.

    Заняткі будуць праводзіцца афлайн у Варшаве і анлайн для тых, хто не можа ўдзельнічаць асабіста.

    Ментары размаўляюць на польскай, англійскай, рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Асноўную мову група будзе вызначаць у пачатку праграмы.

    Тэмы:

    • Стварэнне наратыву ў фатаграфіі.
    • Праца над індывідуальным праектам – ад канцэпцыі да рэалізацыі.
    • Варштаты па візуальным сторытэлінгу, рэдагаванні фота і фотакнігах.
    • Сучасныя тэхналогіі ў фатаграфіі – 3D-дызайн выстаў.
    • Этыка ў фатаграфіі і праца з героямі праектаў.
    • Прасоўванне сваёй творчасці – як працаваць на рынку і шукаць фінансаванне.

    Дэдлайн падачы заявак: 26 сакавіка 2025 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці