Адкрыты прыём заявак на Прэмію імя Алеся Адамовіча (дэдлайн — 24 сакавіка)
Беларускі ПЭН абвяшчае старт прыёму заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы і артыкулы ў медыя, выдадзеныя ў 2024 годзе. Перавагу будуць мець творы, што адкрываюць вострыя тэмы, задаюць пытанні часу і ўплываюць на грамадскую дыскусію.
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснавана ў 1996 годзе рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Беларускі ПЭН-цэнтр» праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў аб’яднання Алеся Адамовіча.
Хто можа ўдзельнічаць?
Сёлета прэмія выйшла за межы кніжных старонак. Арганізатары прымаюць:
- Кнігі
- Артыкулы ў медыя
- Падкасты
- Кіна- і відэапраекты
Асноўнае патрабаванне — твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе і быць прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.
Падрабязнасці можна пачытаць у Статуце і Рэгламенце прэміі.
Як намінаваць твор?
Права намінаваць творы, што адпавядаюць мэтам прэміі, маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.
Для ўдзелу ў конкурсе адсутнічаюць абмежаванні для аўтараў і аўтарак твораў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства і месца публікацыі твораў.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Дэдлайн: 24 сакавіка 2025 года (23:59 беларускага часу)
Чаму гэта важна?
Прэмія носіць імя Алеся Адамовіча — пісьменніка і грамадскага дзеяча, які словам змагаўся за свабоду і справядлівасць. Сёння гэтая барацьба працягваецца. Намінаваныя творы могуць стаць часткаю гісторыі.
