Адукацыйныя візіты ў Нямеччыну для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх грамадскіх арганізацый і медыяў
Аб’яднанне беларусаў Нямеччыны RAZAM e.V. і арганізацыя ІншыЯ запрашаюць у 2025 годзе прыняць удзел у трох адукацыйных візітах у Нямеччыну.

Берлін. Фота: Plus Minus для pexels.com
Адукацыйныя візіты ў Нямеччыну будуць па наступных тэмах:
17–20 лютага 2025. Гендарная роўнасць: як жанчыны і ЛГБТК+ людзі прадстаўлены ў нямецкай медыйнай прасторы? Як тэматычныя НДА працуюць са СМІ? Фемінітывам быць ці не быць?
17–20 чэрвеня 2025. Міграцыя: як карэктна асвятляць жыццё людзей з вопытам міграцыі і бежанства ў СМІ? Як выбудоўваюць камунікацыйную стратэгію сваёй арганізацыі і ініцыятывы для дапамогі мігрантам і мігранткам? Як супрацьстаяць мове варожасці ў адносінах да бежанцаў/бежанак і мігрантаў/мігрантак?
22–25 верасня 2025. Скразныя каштоўнасці: як СМІ ўплываюць на падтрымку правоў чалавека, інклюзіі і недыскрымінацыі ў грамадстве? Як арганізацыям, якія прасоўваюць скразныя каштоўнасці, выбудоўваць працу са СМІ?
У рамках кожнага візіта ўдзельнікі завітаюць да нямецкіх НДА і медыяў (тэматычных і не толькі), пазнаёмяцца з мясцовымі лепшымі практыкамі. Арганізатары прапануюць разам паразважаць, якія з іх і як можна перанесці на беларускі кантэкст.
Калі вам цікава прыняць удзел у адукацыйных паездках, забраніруйце ўжо зараз адпаведныя даты, а каб першымі атрымаць анонсы кожнага стадзі-тура, запоўніце, калі ласка, кароткую форму для сувязі.
РЭГІСТРАЦЫЯ
