• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адукацыйны курс «Асновы журналістыкі дадзеных» (рэгістрацыя да 28 студзеня)

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» праводзіць цягам двух бліжэйшых месяцаў бясплатны адукацыйны курс па журналістыцы дадзеных.

    Дадзеныя аказваюць настолькі вялікі ўплыў на сучаснае грамадства, што іх называюць новай нафтай. Для журналістаў гэты рэсурс такі ж карысны, як для штучнага інтэлекта Google.

    Аднак часта для таго, каб пачаць яго выкарыстоўваць, неабходна пераадолець псіхалагічны бар’ер перад засваеннем новага тэхнічнага навыка, зразумець, з чаго пачаць, а затым абраць інструменты, якія падыходзяць менавіта для таго, каб яскрава распавесці сваю журналісцкую гісторыю.

    Нават для тых, хто не збіраецца займацца «чыстай»  журналістыкай дадзеных, гэта навык, які значна пашырае прафесійныя магчымасці.

    Курс разлічаны на журналістаў, якія хацелі б зрабіць першыя крокі ў журналістыцы дадзеных. На занятках мы будзем утрымліваць здаровы баланс паміж тэорыяй і працай з асноўнымі інструментамі для збора, аналіза, інтэрпрэтацыі і візуалізацыі дадзеных.

    Самыя важныя пытанні, якія будуць асветленыя цягам курса:

    — З чаго пачаць працу з дадзенымі: пошук і збор дадзеных (беларускія крыніцы адкрытых дадзеных, інструменты аўтаматычнага збору дадзеных — Por­tia, Import.io);

    — Ачыстка дадзеных і падрыхтоўка да далейшай працы, роля рэдактара ў працэсе (Excel, Open­Re­fine);

    — Якіх памылак варта пазбягаць падчас працы з дадзенымі;

    — Візуалізацыя дадзеных: асноўныя прынцыпы, праца з інструментамі (Info­gram, Tableau)

    Трэнеры: Аліна Радачынская, Вадзім Шмыгаў.

    ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА: журналісты, студэнты факультэтаў журналістыкі.

    АПІСАННЕ КУРСА: Курс «Асновы журналістыкі дадзеных» распачнецца 3.02.2018  устаноўчай сесіяй ў Мінску і завершыцца  1.04.2018 майстар-класам замежнага трэнера ў Вільні. Паміж гэтымі датамі пройдуць сем трэнінгавых модуляў і адна адкрытая лекцыя ад беларускага эксперта.

    Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.

    Падаць заяўку на ўдзел у курсе можна да 28 студзеня, 24:00.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    Мессенджеры запоминают историю поисковых запросов пользователей. Если ваш телефон попал в чужие руки, злоумышленник сможет узнать названия чатов (каналов, групп), которые вы вбивали в поисковую строку.  «Зеркало» рассказывает, как удалить эту информацию в популярных мессенджерах — Telegram и Viber.
    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці