• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Дзень адчыненых дзвярэй». Як працуе інфармацыйны аддзел БАЖ? Анлайн – 27 траўня

    Сёлета Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыць сваё 30-годдзе. Мы многа пішам і здымаем пра калег, медыясектар, магчымасці. Але тое, як працуе сам БАЖ, часта застаецца па-за кадрам. Таму ў аўторак, 27 траўня, а 19‑й чакаем вас на «Дзень адчыненых дзвярэй».

    Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі раскажа пра «ўнутранку» інфармацыйнай працы:

    • Як БАЖ сочыць за журналісцкімі падзеямі ў Беларусі, Літве, Украіне і нават у Бруселі. Адкуль бяром інфармацыю і на што рэагуем;
    • Што з этыкай, прынцыпамі праваабарончай дзейнасці;
    • Хто і як вырашае: пра што пішам, а пра што — не. І ці здымаем мы матэрыялы з сайта;
    • Якія сэрвісы ёсць на сайце БАЖ, дзе што шукаць, каб хутчэй знайсці і скарыстацца;
    • За чый кошт банкет: хто фінансава падтрымлівае БАЖ, і як данаты дапамагаюць нам працаваць.

    Пра гэта і не толькі 27 траўня а 19:00 па Мінску, Вільні і Кіеве (18:00 па Варшаве) пагаворым анлайн у Zoom.

    Рэгістрацыя ўжо закрыта, але глядзіце трансляцыю на YouTube

    Для вашай бяспекі, можна не ўключаць камеру і мікрафон. Пытанні можна задаваць тэкстам у чаце. Можна загадзя перайменавацца. Усё для максімальнай бяспекі.

    Нагадаем, лукашэнкаўцы прызналі БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем». Нягледзячы на гэта, мы працягваем сваю працу.

    Да сустрэчы ў аўторак 27 траўня!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці