• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акадэмія новай беларускай дыпламатыі (дэдлайн — 20 красавіка)

    Акадэмія новай беларускай дыпламатыі — адукацыйны курс Кампуса палітычнай навукі сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта, прысвечаны знешняй палітыцы Беларусі. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу маладых лідараў_к ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

    Акадэмія новай беларускай дыпламатыі

    Адпаведна новаму часу і новым рэгіянальным, геапалітычным выклікам арганізатары шукаюць новыя шляхі для прасоўвання Беларусі і фармавання яе знешняга вобразу. Культурная дыпламатыя – інструмент, які дазваляе расказваць свету пра Беларусь праз культуру, гісторыю, мастацтва і іншыя інструменты.

    Акадэмія новай беларускай дыпламатыі  адукацыйная праграма Кампуса палітычнай навукі сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта рыхтуе новае пакаленне «амбасадараў і амбасадарак» Беларусі, якія будуць прасоўваць Беларусь праз прызму культурнай дыпламатыі. Сёлета ўдзельнікі будуць даследаваць, якія міфы пра Беларусь існуюць у замежнікаў — і як мы можна іх разбураць.

    Што можна атрымаць ад навучальнай праграмы:

    - навучыцца свабодна і глабальна думаць пра знешнюю палітыку і культурную дыпламатыю,
    - навучыцца вызначаць тэндэнцыі і ацэньваць іх уплыў на знешні вобраз Беларусі,
    - навыкі для прасоўвання беларускай культуры на міжнародным узроўні.

    У праграме 2025 года 15 анлайн-сесій + напісанне эсэ, а таксама практычная частка ў афлайне (уік-энд у Варшаве).

    Калі:

    Анлайн-частка: 23 красавіка — 11 чэрвеня.

    Афлайн-частка ў Варшаве: 12–14 чэрвеня.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці