• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ваш акаўнт прызналі экстрэмісцкім? Міліцыя Гродна (не) адказала, што зрабіць

    Суды актыўна прызнаюць экстрэмісцкімі не толькі чаты і каналы, але і персанальныя акаўнты ў сацсетках. Часцей гэта тычыцца даволі публічных людзей, якія знаходзяцца ў эміграцыі. Што рабіць, калі вы ў Беларусі? Ці бяспечна знаходзіцца ў краіне ці варта адразу ж з’ехаць? Пра гэта міліцыю Гродна спытаў Аляксей (імя зменена). Адказ ён размясціў у сацсетках.

    аккаунт признали экстремистским - что делать

    Выява створана БАЖ з выкарыстаннем Chat­G­PT

    У адказе міліцыя яшчэ раз патлумачыла правапрымяненне ч. 1 і ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

    «Па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў, вы можаце звярнуцца да ўчастковых інспектараў міліцыі, якія ажыццяўляюць прыём грамадзян ва ўсіх грамадскіх пунктах аховы правапарадку Гродна штотыдзень па серадах з 17.00 гадзін да 20.00 гадзін», — паведамілі Аляксею. Выразнага адказу на свае пытанні гродзенец так і не атрымаў.

    Калі суд прызнаў старонку экстрэмісцкім матэрыялам, у самім рашэнні ён звычайна патрабуе яе выдалення. Калі чалавек не выдаліць старонку, якая была прызнаная экстрэмісцкай, яму пагражае адміністрацыйная адказнасць паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП, распавялі Hrodna.life у юрыдычнай службе «Вясны».

    «Тут два сцэнары гіпатэтычных. Першы — суд і штраф/арышт у цэлым за старонку. Другі — за кожны пост. З практыкі адміністрацыйнай адказнасці за рэпост адзін рэпост = адно рашэнне суда», — распавялі ў службе.

    Праўда, у 2021 годзе быў суд над Паўлам Спірыным. Яму прад’яўляліся абвінавачванні за два фільмы, якія былі ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Павел сказаў, што пасля гэтага выдаліў іх, але ў дачыненні да яго ўсё роўна распачалі крымінальную справу — за распальванне варожасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці