Анлайн-курс па выкрыцці дэзынфармацыі і развіцці крытычнага мыслення (дэдлайн — 2 лютага)
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае на анлайн-курс «У інтэрнэце зноў хтосьці няправы?» па развіцці крытычнага мыслення, майстэрстве абараняць сваю пазіцыю і выкрываць дэзынфармацыю.
Для тых, хто марыць быць лідэрам ці лідэркай меркаванняў, будаваць сваё кам’юніці, весці за сабой людзей ці проста хоча растлумачыць бабулі, чаму нельга верыць усяму, што гавораць у тэлевізары.
За 10 сустрэч на прыкладах з беларускіх медыяў вас навучаць правяраць інфармацыю, фармуляваць аргументаваныя доказы і публічна выкрываць прапаганду. Падрыхтаваныя толькі рэальныя кейсы: спікеры разбяруць па костачках, у чым няправыя прапагандысты і прапагандысткі.
А для тых, хто гатовыя стаць бачнымі ў інтэрнэце, ёсць дадатковая опцыя: стварыць прафесійны відэапрадукт пра прапаганду пры падтрымцы зоркавых ментараў і ментарак.
РЭГІСТРАЦЫЯ
