Анлайн-курсы Free University 2025 (дэдлайн — 1 верасня)
ФОРИн-офіс запрашае на бясплатную адукацыйную праграму з вольным выбарам курсаў на актуальныя тэмы: перамовы, сучасны маркетынг і SMM, фактчэкінг, відэамэйкінг і TikTok, SEO і іншыя.
Free University — гэта анлайн-праграма, пабудаваная на свабодным выбары прадметаў для вывучэння. Можна запісацца на любы з курсаў, а для атрымання сертыфіката дастаткова завяршыць мінімум 4 (прысутнічаць на больш як 50% вебінараў).
Калі: Заняткі адбудуцца ў верасні і кастрычніку 2025 года.
Тэмы курсаў:
- Асновы SMM і прасоўвання кантэнту ў сацсетках.
- Сучасны маркетынг і інтэрнэт-маркетынг.
- Фактчэкінг для пачаткоўцаў.
- Videomaking & Tiktok.
- Мастацтва дыпламатыі: ад сучасных канфліктаў да інсайдаў дыпламатычнай працы.
- Дэбаты — ад падрыхтоўкі прамовы да паспяховага выступу.
- Асновы криптовалют.
- SEO і інтэрнэт-маркетынг.
- Як патрапіць на праграму Work & Travel USA (1 вэбінар): інсайды ўдзельніцы.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюць усіх жадаючых незалежна ад узросту, нацыянальнасці і краіны пражывання. Адзіная ўмова — падпісацца на адну з соцсетак ФОРИн-офіса (Instagram, Facebook, TikTok ці YouTube).
Працоўныя мовы — беларуская і руская.
Актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчымасць удзелу ў афлайн-трэнінгу TofT (трэйнінг для трэнераў) і прыярытэт у адборы на міжнародныя мерапрыемствы ФОРИн-офіса.
Дэдлайн рэгістрацыі — 1 верасня 2025 года. Неабходна запоўніць АНКЕТУ.
Больш інфармацыі — на сайце і па запыце на адрас info@forin.org
