• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-лекцыя Джэймса Холіса «Жыццё паміж сусветамі» для беларускай аўдыторыі (22 верасня)

    Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі пад кіраўніцтвам Ганны Матуляк звярнуўся да Джэймса Холіса з просьбай падзяліцца не толькі прафесійным поглядам, але і асабістым досведам пражывання такіх пераходаў. Упершыню лекцыя Холіса адбудзецца адмыслова з сінхронным перакладам на беларускую і рускую мовы.

    Джэймс Холіс «Жыццё паміж сусветамі»

    Псіхатэрапеўт Джэймс Холіс

    22 верасня 2025 года ў 17:00 па часе Мінска і Вільнюса ў прамым эфіры з Вашынгтона выступіць Джэймс Холіс — юнгіянскі аналітык, доктар філасофіі, аўтар больш за 17 кніг па глыбіннай псіхалогіі, якія перакладзены на 18 моў.

    Лекцыя «Жыццё паміж сусветамі» прысвечана пераходным перыядам у жыцці чалавека і грамадства: калі звыклы свет ужо разбураны, а новы яшчэ не сфарміраваўся. Холіс разгледзіць, як захоўваць годнасць і ўнутраную ўстойлівасць ва ўмовах крызісу, што застаецца важным у часы страт і трывогі, і якім чынам асабісты і калектыўны досвед пераменаў фарміруе ідэнтычнасць.

    «Пяць гадоў прайшло з пачатку тэрору ў Беларусі. Мы нібыта засталіся паміж двума сусветамі — мінулым, якое разбурана, і будучыняй, да якой складана адаптавацца. Калі я напісала Холісу, мяне ўразіла яго чалавечнасць. Джэймс, нягледзячы на свой узрост і вялізны досвед, адказаў з цеплынёй. Ён спытаў, якую тэму я хацела б пачуць.

    Я апісала нашу беларускую сітуацыю, і ён нечакана сказаў: «Я думаю, што мне трэба было б павучыцца мужнасці ў гэтых людзей». У нас.

     У гэтых словах – прызнанне, якога так бракуе, — каментуе дырэктарка інстытута Ганна Матуляк. — Беларускае гора застаецца нябачным. Свет рэдка яго прызнае. Мы нібыта знаходзімся ў цені саагрэсара, і таму наш боль не атрымлівае ні сведчання, ні падтрымкі. Менавіта таму я вырашыла запрасіць Джэймса Холліса. Яго лекцыя – гэта магчымасць упершыню ў гісторыі пачуць голас сусветнай зоркі псіхатэрапіі, звернуты да беларусаў.»

    Акрэдытацыя для журналістаў: eimp.psyinstitute@gmail.com

    Рэгістрацыя для слухачоў: форма ўдзелу

    Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі (EIMP, Вільнюс) — у лютым 2025 года атрымаў узнагароду «Лепшае сацыяльнае прадпрыемства года» на прэміі Free Belarus Busi­ness Awards, арганізаванай Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA). Гэтая ўзнагарода адзначае ўклад інстытута ў падтрымку беларусаў, якія апынуліся ў эміграцыі, і ў развіццё якаснай псіхалагічнай адукацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці