• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Aнлайн-сесіі пытанняў ды адказаў ад MOST IV

    MOST IV запрашае на летнія Q&A‑сесіі, дзе каманда праекта раскажа, як усё працуе, і адкажа на пытанні.

    Праграма мабільнасці MOST IV працягвае прыём заявак на прафесійныя паездкі для беларусаў у краіны ЕС да 2027 года.

    Праграма рэалізуецца Гётэ-Інстытутам ў Вільнюсе і адкрытая для беларускіх прафесіяналаў і прафесіяналак з наступных сектараў:

    • культура і крэатыўныя індустрыі;
    • адукацыя і нефармальнае навучанне;
    • грамадзянская супольнасць, медыя, правы чалавека;
    • бізнес і інавацыі;
    • ахова здароўя;
    • ўстойлівае развіццё.

    Даступныя фарматы: стажыроўкі, візіты, удзел у канферэнцыях, варкшопах і інш.

    Важна:

    • Падаваць заяўку трэба мінімум за 3 месяцы да паездкі.
    • Працягласць — ад 3 да 90 дзён.
    • MOST пакрывае ўсе выдаткі, звязаныя з паездкай.
    • Калі няма кантактаў у ЕС, каманда MOST дапаможа знайсці партнёраў у якасці host-арганізацыі.

    Раз на месяц будзе магчымасць падключыцца да «жывога» анлайн-івэнта ў Zoom і задаць усе свае пытанні наўпрост камандзе праекта MOST.

    Даты бліжэйшых сустрэч (па мінскім часе):

    • 11 чэрвеня (серада), 16:00
    • 9 ліпеня (серада), 16:00

    Можна таксама задаць пытанні праз форму рэгістрацыі або напісаць на infomobility@goethe.de

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці