Анлайн-сустрэча «Сакрэты лічбавай бяспекі: вучымся хаваць сляды і даныя» (24 чэрвеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу аб тым, як змяншаць лічбавы след і пазбягаць непажаданай увагі ва ўмовах павышаных рызык. Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсім, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Расіі, Беларусі і іншых краінах, якія аказаліся ў падобных абставінах.
Калі: 24 чэрвеня 2025 года ў 15:00 (GMT+3).
Дзе: анлайн.
Тэмы сустрэчы:
- што менавіта можа выклікаць падазрэнні ў сілавікоў ці сталкераў;
- як скараціць аб’ём асабістай інфармацыі, якую можна выявіць на прыладах;
- якія тэхналогіі дапамагаюць «не адсвечваць»;
- як знайсці баланс паміж актыўнасцю і бяспекай.
Працоўная мова — руская. Працягласць — каля 2,5 гадзін (з перапынкам).
Пытанні ці прапановы дасылайце на пошту events@te-st.org
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў