Анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы ад Alliance4Europe (18 лістапада)
Alliance4Europe запрашае на практычны анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы.

Для каго: журналісты, медыяактывісты, прадстаўнікі беларускіх арганізацый, студэнты і ўсе, хто хоча адчуваць сябе ўпэўнена ў лічбавай прасторы.
Калі: 18 лістапада з 17:00–19:00 (CET)
Фармат: анлайн, 2 гадзіны.
Мова: беларуская / руская.
Удзельнікі трэнінгу абмяркуюць, якія пагрозы становяцца найбольш актуальнымі і як не страціць кантроль над уласнымі дадзенымі ва ўмовах развіцця штучнага інтэлекту. Пагавораць пра тое, ці рэальна набліжаецца «лічбавы апакаліпсіс», як ШІ можа быць не толькі крыніцай рызыкі, але і сродкам абароны інфармацыі.
Асобна будзе закранута пытанне дадатковых рызык для беларусаў, якія падарожнічаюць у Беларусь або падтрымліваюць сувязі з роднымі і сябрамі там. Арганізатары дапамогуць зразумець, як захаваць сваю прыватнасць, бяспеку і матывацыю клапаціцца пра іх кожны дзень.
Трэнер: Мікалай Кванталіані — беларускі эксперт, які больш за 20 гадоў працуе ў сферы інфармацыйных тэхналогій і кібербяспекі, кансультуе няўрадавыя арганізацыі, медыя і актывістаў па пытаннях абароны дадзеных, прыватнасці і кіравання рызыкамі.
Арганізатар: Alliance4Europe — еўрапейская ініцыятыва, якая аб’ядноўвае людзей дзеля абароны дэмакратыі і інфармацыйнай свабоды.
@bajmedia