• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-канферэнцыя Reshape’2022 — 14–17 лютага. Панэлі пра палітыку, эканоміку, аналітыку і медыя

    Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн - канферэнцыю Reshape 2022, якая адбудзецца 14-17 лютага ў 19.00 (GMT+3). У межах канферэнцыі эксперты абмяркуюць, што рабіць з апатыяй і дэпалітызацыяй грамадства.

    Пасля небывалых рэпрэсіяў беларусы пераважна застаюцца прыхільнікамі пераменаў. Але пры гэтым грамадства ўсё больш пачынае пагружацца ў апатыю і расчараванне. У такіх умовах барацьба за прыхільнасць апалітычных беларусаў робіцца крытычна важнай для захавання большасці, якая выступае супраць аўтарытарызму.

    Якім чынам уцягваць незаангажаваных беларусаў у грамадскі рух, дзе яны спажываюць інфармацыю, як змянілася іх жыццё, погляды і каштоўнасці, – гэтым пытанням і будзе прысвечана першая частка Reshape 2022.

    Праграма

    Дзень першы (14 лютага) — Ці засталіся апалітычныя беларусы ў 2022?

    Гутараць Юры Дракахруст, Пётр Рудкоўскі, Аксана Шэлест і Генадзь Коршунаў. Мадэратар: Леся Руднік. Рэгістрацыя.

    Дзень другі (15 лютага) — Ці могуць эканамічныя праблемы справакаваць палітызацыю грамадства?

    Гутараць Кацярына Барнукова, Уладзімір Кавалкін, Андрэй Казакевіч і Філіп Біканаў. Мадэратар: Антон Раднянкоў. Рэгістрацыя.

    Дзень трэці (16 лютага) — Што адбываецца з беларускай медыя-прасторай пасля рэпрэсій 2021-га.

    Гутараць Пётр Кузняцоў, Ганна Калтыгіна, Максім Беразінскі і Галіна Малішэўская. Мадэратар: Рыгор Астапеня. Рэгістрацыя.

    Дзень чацвёрты (17 лютага) — Апалітычныя ці расчараваныя: ці магчыма вярнуць пасіўных беларусаў у палітыку?

    Гутараць Таццяна Чуліцкая, Арцём Шрайбман, Андрэй Дзмітрыеў, Вольга Харламава. Мадэратар: Павал Мацукевіч. Рэгістрацыя.

    Далучыцца да канферэнцыі можа любы жадаючы.

    Праграма канферэнцыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    Мессенджеры запоминают историю поисковых запросов пользователей. Если ваш телефон попал в чужие руки, злоумышленник сможет узнать названия чатов (каналов, групп), которые вы вбивали в поисковую строку.  «Зеркало» рассказывает, как удалить эту информацию в популярных мессенджерах — Telegram и Viber.
    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці