• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-курс па арганізацыі мерапрыемстваў “Рабі смела!” (рэгістрацыя да 14 лютага)

    Марыш зладзіць сваё мерапрыемства, але не ведаеш, з чаго пачаць? Ці ўжо маеш досвед у арганізацыі мерапрыемстваў, але хочаш яго ўдасканаліць? На практычным анлайн-курсе “Рабі смела!” мы падзелімся сваімі “рэцэптамі” паспяховых мерапрыемстваў, якія змяняюць свет да лепшага. А таксама дапаможам знайсці тыя неабходныя “інгрэдыенты”, якіх не стае для тваіх мерапрыемстваў, бо самі ведаем, як бывае складана і страшна пачынаць штосьці новае.

    Чаго чакаць

    Па выніках нашага анлайн-курса ты:

    • будзеш ведаць агульную логіку падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў;

    • даведаешся пра асаблівасці анлайн- і афлайн-фарматаў;

    • зможаш праводзіць мерапрыемствы інклюзіўна;

    • атрымаеш магчымасць правесці ўласнае мерапрыемства.

    Для каго

    Курс разлічаны на 20 удзельнікаў і ўдзельніц, якія прадстаўляюць інтарэсы моладзі ці працуюць з гэтай мэтавай групай і не мелі (або мелі мала) вопыту ў арганізацыі мерапрыемстваў як анлайн, так і афлайн. Мы будзем радыя бачыць удзельнікаў/удзельніц з усіх куткоў Беларусі. Будзе крута, калі ты ўжо маеш ідэю для свайго мерапрыемства, але гэта неабавязкова!

    Як будзе праходзіць

    Курс будзе праходзіць з 20 лютага да 20 сакавіка. Кожны тыдзень у Zoom будуць ладзіцца па 2 заняткі — серада 18:30, субота 15:00 — працягласцю 1,5–2 гадзіны. Пасля кожнага занятку запланавана невялікае хатняе заданне, выкананне якога будзе спрыяць падрыхтоўцы твайго мерапрыемства і зойме прыкладна 15–60 хвілін. Для паўнавартаснага ўдзела ў курсе спатрэбіцца каля 5 гадзін на тыдзень. Найбольш зручна будзе ўдзельнічаць з камп’ютара ці ноўтбука, а для некаторых сесій дадаткова спатрэбіцца смартфон. Удзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць сертыфікаты. Падрабязная праграма курса.

    Як трапіць

    Каб навучацца на курсе, неабходна запоўніць анкету да 23:59 14 лютага. Не пазней 16 лютага вы атрымаеце запрашэнне на адрас пошты, якую пазначыце пры запаўненні анкеты. Колькасць месцаў абмежавана, таму мы пакідаем за сабою права адбіраць удзельнікаў/удзельніц, сыходзячы з той інфармацыі, што будзе прадстаўленая ў анкетах.

    Хто арганізатар

    Заняткі ў межах курса будуць праводзіць прадстаўнікі і прадстаўніцы каманд арганізацый-партнёраў курса, якія маюць вопыт правядзення мерапрыемстваў рознага фармату і маштабу ў розных гарадах Беларусі.

    Курс арганізаваны Цэнтрам «Жывая Бібліятэка» у межах праекта RegiON сумесна з моладзевай арганізацыяй NSNL, тайм-клубам «1387» (Бабруйск) і Культурна-адукацыйнай платформай «Першы крок».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці