• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс для незалежных даследчыц і даследчыкаў (да 20 жніўня)

    Банк Ідэй абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў, што датычацца палітыкі, эканомікі і грамадства Беларусі. Заяўку можна падаць індывідуальна ці ад даследчай (экспертнай) групы.

    Што прапануюць?

    • Фінансавая падтрымка даследавання — да 5000 € брута.
    • Публікацыя вынікаў на платформе Банк Ідэй.

    Заяўку можна падаць індывідуальна ці ад даследчай (экспертнай) групы.

    Хто можа ўдзельнічаць?

    •  Беларускія даследчыцы і даследчыкі, эксперткі і эксперты, аналітыкі з досведам не менш за 2 гады (у камандзе — для галоўнага даследчыка/цы).
    • Тыя, хто мае партфоліа прыкладаў даследаванняў або аналітычных публікацый.
    • Тыя, хто пражывае і мае банкаўскі рахунак у краінах ЕС ці Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі).

    На якія тэмы могуць быць даследаванні?

    Палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя даследаванні пра Беларусь — унутры краіны або ў дыяспары.

    Праект можа рэалізоўвацца на беларускай, рускай ці англійскай мовах.

    Тэрмін даследавання: да 3 месяцаў.

    Вынікі павінны быць прадстаўлены не пазней за 15 снежня 2025 года.

    Каб удзельнічаць:

    1. Запампуйце і запоўніце шаблон заяўкі.

    2. Прайдзіце рэгістрацыю, там жа прымацуйце сваю заяўку.

    3. Скрыжуйце пальчыкі і чакайце вынікаў!

    ⏱ Дэдлайн: 20 жніўня 2025 года (уключна).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці