Беларусаў запрашаюць на адукацыю ў ВНУ Вялікабрытаніі (дэдлайн — 5 лістапада)
Праграма Chevening Scholarships ад Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі прапануе прафесіяналам у розных сферах, у тым ліку ў журналістыцы, стыпендыі для навучання ў гэтай краіне на працягу аднаго года на цалкам фінансуемым курсе магістратуры.
Беларусы могуць падавацца на гэтую стыпендыю, калі:
- кандыдат мае ступень бакалаўра,
- мае не менш за два гады вопыту работы (2800 гадзін),
- як мінімум на два гады пасля заканчэння стыпендыі з’едзе з Вялікабрытаніі.
Пачатак навучання — верасень 2025 года.
Неабходна свабоднае валоданне англійскай мовай.
Арганізатары забяспечваюць для пераможцаў адбору:
- пералёт эканомкласам у Вялікабрытанію і назад па зацверджаным маршруце;
- аднаразовую дапамога па прыездзе і ад’ездзе;
- аплату візы;
- аплату тэсціравання на сухоты;
- пакрыццё выдаткаў на паездкі на абавязковыя мерапрыемствы стыпендыі;
- штомесячныя выплаты на пражыванне і асабістыя выдаткі.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ