• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Big Update у сацсетках і AI: што важна ведаць рэдакцыі восенню 2025 года» (рэгістрацыя да 2 верасня)

    Алгарытмы зноў змяняюцца. AI-інструменты абнаўляюцца хутчэй, чым рэдакцыі паспяваюць іх тэставаць. Сацсеткі выкатваюць новыя фарматы і рэжуць ахопы старых. Што гэта азначае для журналістаў і рэдакцый? Дзе рызыкі, а дзе — новыя шанцы?

    «Big Update у сацсетках і AI: што важна ведаць рэдакцыі восенню 2025 года»

    Што вас чакае

    На вэбінары «Big Update у сацсетках і AI: што важна ведаць рэдакцыі восенню 2025 года» абмяркуем:

    • Якія апошнія абнаўленні ў сацсетках уплываюць на работу рэдакцый наўпрост зараз
    • Якія AI-інструменты эканомяць час і адкрываюць новыя фарматы
    • Як не згубіць і знайсці аўдыторыю ў сезон вялікіх перамен.

    Каму гэта будзе карысна

     Усім, хто працуе ў медыях і шукае магчымасці быць больш эфектыўным, а таксама зацікаўлены ў новых інструментах і схемах для працы.

     Вядзе вэбінар Дзяніс Васількоў, медыякансультант, даследчык новых інструментаў.

     Калі

     Вэбінар пройдзе 4 верасня 2025 года,
    с 17:00 да 19:30 па Варшаве, 18:00–20:30 па Вільнюсу, 19:00–21:30 па Тбілісі.

    Як патрапіць на вэбінар

    Удзел бескаштоўны. Колькасць месцаў абмежаваная.

    Регістрацыя працягнецца да 2 верасня 2025 года ўключна (23:59 па Вільнюсу).

     РЭГІСТРАЦЫЯ

    Асобы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на паштовую скрыню спасылку на трансляцыю за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінару.

    Калі ўзніклі пытанні наконт вэбінару, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.

    Вэбінар «Big Update у сацсетках і AI: што важна ведаць рэдакцыі восенню 2025-года» праводзяць нямецкая некамерцыйная арганізацыя dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці