БАЖ і Беларускі ПЭН запрашаюць калег на міжнародны прэс-брыфінг 27 лістапада (Ангельская мова)
Беларускі ПЭН і Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаюць на брыфінг для міжнародных партнёраў і медыя. У брыфінгу прымуць удзел журналісты, якія нядаўна выйшлі з турмы пасля абвінавачанняў у “экстрэмізме”, а таксама прадстаўнікі Беларускага ПЭНу, якія раскажуць пра забароненыя кнігі беларускіх і замежных аўтараў.

Беларускі ПЭН ажыццяўляе маніторынг парушэнняў культурных правоў у Беларусі. Забарона кніг – гэта не толькі акт цэнзуры, але і парушэнне права на свабоду слова і на доступ да інфармацыі, замацаванага міжнароднымі дамовамі. Беларускі ПЭН дакументуе кожны выпадак, каб праўда пра культурныя рэпрэсіі была захавана і пачута, а таксама стварыў адмысловы сайт, прысвечаны забароненым кнігам у Беларусі, які будзе прэзентаваны падчас брыфінгу.
Сёння ў Беларусі:
- тры спісы забароненых кніг
- 258+ кніг забаронена з палітычных і ідэалагічных прычын, у тым ліку кнігі замежных аўтараў
- 208+ аўтараў пад забаронай
- 5 ліквідаваных выдавецтваў за апошнія 5 гадоў
- не менш за 33 людзей слова ў няволі
Падобную сітуацыя БАЖ адзначае і ў медыя. У афіцыйным спісе “экстрэмісцкіх матэрыялаў” больш за 1800 старонак, сярод іх навіны, рэпартажы, вялікія чалавечыя гісторыі, цэлыя рэдакцыі і нават канкрэтныя журналісты.
Як “эсктрэмісцкі статус” уплывае на працу медыя і як журналістам удаецца заставацца рэлевантнымі для аўдыторыі ўнутры краіны – пра гэта раскажуць прадстаўнікі БАЖ, а таксама нядаўна выйшаўшыя на волю журналісты Ларыса Шчыракова і Яўген Меркіс.
Беларускі ПЭН Беларусь і Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаюць міжнародных калег і партнёраў на анлайн-брыфінг 27 лістапада. 13:00 (Central European Time).
Анлайн на платформе ZOOM.
Брыфінг будзе праходзіць на ангельскай мове.
@bajmedia