• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Dok.incubator запрашае стваральнікаў дакументальных фільмаў (дэдлайн — 27 студзеня)

    Dok.incubator запрашае рэдактараў, рэжысёраў і прадзюсараў дакументальных фільмаў прыняць удзел у міжнародным майстар-класе. Прымаюцца праекты ў стадыі rough cut.

    Фота: Buse Doğa Ay / pexels.com

    Праграма будзе доўжыцца 8 месяцаў. З красавіка па кастрычнік пройдуць тры семінары.

    Удзельнікі з дапамогай міжнародных экспертаў змогуць працаваць над мантажом, фінальнай версіяй і прасоўваннем сваіх стужак.

    Гэта магчымасць пры дапамозе дасведчаных ментараў ператварыць чарнавы мантаж у якасны фільм. За апошнія 13 гадоў майстэрня dok.incubator  дапамагла чатырнаццаці фільмам патрапіць на конкурсы Sun­dance Film Fes­ti­val, каля сарака фільмаў былі паказаны на IDFA і шэсць былі намінаваныя на Еўрапейскую кінапрэмію.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці