Набор на бясплатную дзевяцімесячную ментарскую праграму для фатографаў (дэдлайн — 26 сакавіка)
На бясплатную 9‑месячную ментарскую праграму для фатографаў «Do art together» запрашаюцца жыхары Варшавы – як палякі, так і людзі з досведам міграцыі, якія цікавяцца фатаграфіяй.

Фота: Pok Rie для pexels.com
Арганізатары:
- Picture Doc – фундацыя, якая падтрымлівае дакументальную фатаграфію і візуальнае мастацтва.
- ФШ1 – беларуская фатаграфічная платформа, якая аб’ядноўвае мастакоў і фатографаў з Беларусі.
Працягласць праграмы 9 месяцаў – з красавіка па снежань 2025 года.
Ментары і праграма: прафесійныя фатографы, візуальныя мастакі і куратары з Польшчы і Беларусі:
- PictureDoc: Юля Клеванец, Пётр Вуйчык, Віялетта Кулас, Лукаш Паўлоўскі
- ФШ1: Вольга Шукайла, Юлія Шаблоўская, Кацярыня Кузьмічова, Яўген Атцецкі
Мовы: PL ENG BY UKR RU
Рэгламент тут.
Гугл-форма для падачы заяўкі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў