Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае праявіць салідарнасць з БАЖ і беларускімі калегамі #BAJ25RAZAM
Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае калег праявіць салідарнасць і падтрымку ГА "БАЖ", беларускім журналістам ды размяшчаць у сацыяльных сетках допісы з адмысловым хэштэгам #BAJ25RAZAM.
«Філія Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ) у Беларусі — Беларуская асацыяцыя журналістаў (ГА «БАЖ») — адзначае сваё 25-годдзе ў асабліва варожым кантэксце. EFJ ганарыцца беларускімі калегамі ў іх барацьбе за свабоду СМІ,супраць рэпрэсій і цэнзуры», — гаворыцца ў адмысловым паведамленні Федэрацыі.
Кіраўнік ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец заклікае прафсаюзы і асацыяцыі журналістаў у Еўропе працягваць інфармаваць калег і грамадскасць пра парушэнні правоў чалавека і свабоды прэсы ў Беларусі пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.
EFJ заклікае еўрапейскую журналісцкую супольнасць праявіць салідарнасць з БАЖ і беларускімі журналістамі: размяшчаць паведамленні пра салідарнасць у сацыяльных сетках з хэштэгам # BAJ25RAZAM.
