Конкурс European Press Prize 2026 (дэдлайн — 14 снежня)
Журналісты і журналісткі з 46 краін Еўропы, у тым ліку Беларусі, могуць прыняць удзел у конкурсе.
Заяўкі могуць дасылаць журналісты, якія працуюць у Еўропе, і журналісты, якія пішуць для еўрапейскіх медыяарганізацый або блогаў.
На конкурс прымаюцца артыкулы, апублікаваныя ў перыяд з 1 снежня 2024 года па 31 снежня 2025 года. Журы не разглядае падкасты, фільмы, тэлевізійныя перадачы і іншыя віды непісьмовай журналістыкі.
Да публікацыі на мове арыгінала трэба дадаць пераклад на аглійскую мову.
Катэгорыі конкурса:
- выдатны рэпартаж,
- інавацыі,
- рэпартаж-расследаванне,
- міграцыйная журналістыка,
- публічны дыскурс.
Узнагарода ў кожнай з намінацый — 10 000 еўра.
Дэдлайн падачы заявак — 14 снежня 2025 года.
Дадатковыя пытанні дасылайце на пошту info@europeanpressprize.com
Прэмія European Press Prize, якая прысуджаецца штогод, імкнецца стаць брэндам якаснай журналістыкі ў Еўропе. У рамках прэміі адзначаюцца найвышэйшыя дасягненні еўрапейскай журналістыкі, а прызы складаюць да дзесяці тысяч еўра ў кожнай катэгорыі.
