Фестываль дакументальных фільмаў Watch Docs (дэдлайн — 1 жніўня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Хельсінкскі фонд па правах чалавека запрашае на фестываль Watch Docs. Аўтары дакументальных фільмаў па тэме правоў чалавека могуць прадставіць працы на конкурс.
Калі: з 5 па 14 снежня 2025 года.
Дзе: у Варшаве, Польшча.
На конкурс прымаюцца дакументальныя фільмы, прыхісныя да сацыяльнай праблематыкі і тэмы правоў чалавека, праца над якімі была скончана пасля 1 студзеня 2024 года.
Фільмы павінны быць прадстаўлены на англійскай ці польскай мове або з англійскімі субтытрамі.
Пераможцы атрымаюць прызы ў некалькіх катэгорыях:
- прэмія Watch Docs за лепшы поўнаметражны дакументальны фільм;
- прэмія Марэка Навіцкага за правы чалавека за выдатныя дасягненні ў жыцці;
- прыз сімпатый гледачоў;
- прэмія Green Dog за дакументальныя фільмы аб навакольным асяроддзі і правах чалавека і інш.
Удзел у конкурсе бясплатны. Дэдлайн падачы заявак — 1 жніўня 2025 года.
Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў