Фінансавая падтрымка ад Media Start (дэдлайн — 31 кастрычніка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Media Start у рамках Венскай медыяініцыятывы падтрымлівае самазанятых журналістаў і невялікія медыякампаніі. Прымаюцца заяўкі на пакрыццё выдаткаў на навучанне і прафесійнае развіццё, курсы і кансультацыі, унутраныя выдаткі на заработную плату і выдаткі на праезд.

Фота: Roberto Nickson для pexels.com
Колькі можна запрасіць?
Максімальная сума фінансавання: 10 000 еўра на праект.
Стаўка фінансавання: 75%
Мінімальны кошт праекта: 2 000 еўра
Дапушчальныя выдаткі: на знешнія паслугі, навучанне і прафесійнае развіццё, курсы і кансультацыі, унутраныя выдаткі на заработную плату і выдаткі на праезд.
Хто мае права на ўдзел?
Невялікія медыякампаніі і самазанятыя журналісты.
Максімальная працягласць праекта: 1,5 года
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
Падрабязнасці і інфармацыю пра кансультацыі можна даведацца тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў