Праграма прызначаная для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся крымінальнаму або адміністрацыйнаму переследу па палітычных матывах.
На момант падачы заяўкі ўдзельнік або ўдзельніца павінны пражываць (не раней за жнівень 2020 года) у краіне-сябры ЕС, краінах ЕЭЗ або адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Выключэнне могуць складаць заяўнікі, якія змогуць даказаць, што пакінулі Беларусь раней за жнівень 2020 года з‑за рэпрэсій і пераследу, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года.
Чым можа дапамагчы праграма
- прайсці курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;
- прайсці моўныя курсы і экзамены для атрымання сертыфіката;
- зрабіць настрыфікацыю дыплома, вучонай ступені ці пасведчання аб адукацыі;
- прайсці курсы на атрыманне вадзіцельскіх правоў ( катэгорыі C, D, T);
- здаць кваліфікацыйныя экзамены;
- атрымаць прафесійную адукацыю (падтрымка навучання да 12 месяцаў).
Усе адукацыйныя і навучальныя мерапрыемствы могуць адбывацца ў розных фарматах: вочна, анлайн або ў змяшаным фармаце.
Усе мерапрыемствы павінны быць накіраваныя на кар’ернае і прафесійнае развіццё і праводзіцца ў ЕС. Калі заяўнік або заяўніца на момант падачы заяўкі знаходзіцца не ў ЕС, то пры станоўчым рашэнні ўсе вочныя мерапрыемствы павінны адбывацца на тэрыторыі ЕС. Пастаўшчыкі анлайн паслуг павінны быць зарэгістраваныя ў ЕС.
Памер падтрымкі: да 10 000 еўра
На гэту суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:
- навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы ваджэння, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
- выдаткі на пераклад дакументаў;
- пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
- грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
- падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.
Аплата будзе ажыццяўляцца непасрэдна пастаўшчыкам паслуг.
Да 12 месяцаў — курсы для прафесійнай адукацыі
Да 6 месяцаў — для ўсіх іншых мерапрыемстваў
Раунд 1: 1 красавіка 2025 г. — 30 верасня 2025 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 6 месяцаў
Раунд 2: 1 кастрычніка 2025 г. — 31 сакавіка 2026 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 6 месяцаў
Раунд 3: 1 красавіка 2026 г. — 30 верасня 2026 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 6 месяцаў
Раунд 4: 1 кастрычніка 2026 г. — 31 сакавіка 2027 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 6 месяцаў