• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 сакавіка)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск другога раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

    Хто можа прэтэндаваць на падтрымку

    Праграма прызначана для грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій пасля жніўня 2020 года (палітычнае зняволенне, пагрозы, пераслед за грамадзянскую пазіцыю ці ўдзел у мірных пратэстах) і страцілі магчымасць працягваць навучанне ці працу.

    На момант падачы заяўкі заяўнік або заяўніца павінны пражываць у краіне ЕС, ЕЭЗ або адной з краін Усходняга Партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). Калі чалавек пакінуў Беларусь раней жніўня 2020 года, трэба даказаць, што гэта адбылося пад уплывам рэпрэсій, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 году.

    Заяўнік ці заяўніца могуць падаць толькі адну заяўку ў межах кожнага раўнда праграммы. Кожны заяўнік ці заяўніца могуць быць падтрыманыя толькі 1 раз у межах праграмы.

    Пры атрыманні падтрымкі бенефіцыяр павінен знаходзіцца ў ЕС для атрымання паслугаў, незалежна ад таго, анлайн ці афлайн яны праводзяцца.

    Асноўныя палажэнні праграмы падтрымкі можна прачытаць тут.

    Чым можа дапамагчы праграма

    • прайсці курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;
    • прайсці моўныя курсы і экзамены для атрымання сертыфіката;
    • зрабіць настрыфікацыю дыплома, вучонай ступені ці пасведчання аб адукацыі;
    • прайсці курсы на атрыманне вадзіцельскіх правоў ( катэгорыі C, D, T);
    • здаць кваліфікацыйныя экзамены;
    • атрымаць прафесійную адукацыю (падтрымка навучання да 12 месяцаў).

    Усе адукацыйныя і навучальныя мерапрыемствы могуць адбывацца ў розных фарматах: вочна, анлайн або ў змяшаным фармаце.

    Усе мерапрыемствы павінны быць накіраваныя на кар’ернае і прафесійнае развіццё і праводзіцца ў ЕС. Калі заяўнік або заяўніца на момант падачы заяўкі знаходзіцца не ў ЕС, то пры станоўчым рашэнні ўсе вочныя мерапрыемствы павінны адбывацца на тэрыторыі ЕС. Пастаўшчыкі анлайн паслуг павінны быць зарэгістраваныя ў ЕС.

    Памер падтрымкі: да 10 000 еўра

    На гэту суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку на:

    • навучанне і зборы (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, курсы ваджэння, сертыфікацыя, настрыфікацыя і экзамены);
    • выдаткі на пераклад дакументаў;
    • пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў);
    • грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за 1 месяц);
    • падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі.

    Аплата будзе ажыццяўляцца непасрэдна пастаўшчыкам паслуг.

    Да 12 месяцаў — курсы для прафесійнай адукацыі

    Да 6 месяцаў — для ўсіх іншых мерапрыемстваў

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Тэрмін падачы заяў:

    • Раунд 2: 1 кастрычніка 2025 года — 31 сакавіка 2026 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 6 месяцаў
    • Раунд 3: 1 красавіка 2026 года — 30 верасня 2026 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 6 месяцаў
    • Раунд 4: 1 кастрычніка 2026 года — 31 сакавіка 2027 г. а 17:00 EET/UTC+2 / 6 месяцаў
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці