Фотаконкурс для жанчын (удзел 25£, прыз — 5000£)
25 верасня 2017
PHmuseum прадстаўляе новы штогадовы конкурс, мэта якога — падтрымка жанчын-фатографаў. Грант пойдзе на падтрымку працы і кар'еры фатографаў жанчын усіх узростаў і нацыянальнасцяў, якія працуюць ва ўсіх жанрах фатаграфіі. Конкурс закліканы падтрымаць фатографаў новага пакалення і прасунуць гісторыі, паказаныя з жаночай пункту гледжання як адказ на барацьбу з жаночай дыскрымінацыяй у індустрыі. Дэдлайн: 12 кастрычніка.
Прызы:
- Першае месца — 5000 £, удзел у фестывалі Photo Vogue Festival 2017, публікацыя ў YET Magazine і прасоўванне музеем PHmuseum.
- Другое месца — 2000 £, удзел у фестывалі Photo Vogue Festival 2017, публікацыя ў YET Magazine і прасоўванне музеем PHmuseum.
- Трэцяе месца — 1000 £, удзел у фестывалі Photo Vogue Festival 2017, публікацыя ў YET Magazine і прасоўванне музеем PHmuseum.
- Таксама будуць прызы глядацкіх сімпатый і прыз — New Generation Prize
Патрабаванні да кандыдатак:
У конкурсе могуць прымаць удзел фатографы-жанчыны ўсіх нацыянальнасцяў, якім ужо споўнілася 18 гадоў.
Як прыняць удзел:
- Неабходна стварыць рахунак і пацвердзіць адрас сваёй электроннай пошты.
- Дадаць праект з 8 — 20 фотаздымкаў звязаных адной тэмай або канцэптам. Не менш за 4 з якіх павінны быць зробленыя пасля 1 студзеня 2015.
- Рэкамендаваныя параметры — 1000px па кароткім боку і менш 5МВ, фармат — Jpg або Jpeg.
- Падайце сваю гісторыю. Вынікі конкурсу будуць вядомыя ў лістападзе 2017.
- Пры рэгістрацыі праекта да 21 верасня 2017 неабходна заплаціць 15£, пасля 22 верасня 2017 — 25£.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Асуджанага відэаператара Андрэя Толчына накіравалі ў магілёўскую калонію № 15
18.06.2024
У Стакгольме ставяць п’есу па кнізе Дзмітрыя Плакса пра забітага сына
19.04.2024
Святлана Ціханоўская: «Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»
21.05.2024
МВД внесло проект «Женщины тяжелого поведения» в список «экстремистских формирований»
05.06.2024