Фотаконкурс фатографаў-геолагаў ад National Geographic (гран-пры — 7500$) (да 17 лістапада)
2 кастрычніка 2017
National Geographic прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе National Geographic Nature Photographer. Арганізатары шукаюць фатаграфіі, якія апавядалі б гісторыі пра навакольнае асяроддзе і свет. Удзел у конкурсе платны - 15$. Канкурсантам неабходна запоўніць анлайн заяўку. Апошні тэрмін падачы - 17 лістапада 2017 г.
З 1 па 11 снежня 2017 г. будзе праходзіць галасаванне за фатаграфіі. Фотаздымкі, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, атрымаюць прыз глядацкіх сімпатый. Катэгорыі конкурсу: дзікая прырода, пейзаж, жыццё ў паветры, жыццё пад вадой.
Прызы:
- Грна-Пры — 7500 $, фатаграфія будзе апублікаваная ў часопісе National Geographic.
- Пераможца кожнай з катэгорый атрымае 2500 $.
Патрабаванні да фатаграфій:
- прымаюцца толькі лічбавыя фатаграфіі;
- не больш 20МВ;
- фармат JPEG ці .jpg;
- не менш 1600 пікселяў па шырыні;
- фатаграфіі павінны быць зробленыя на працягу апошніх 2‑х гадоў;
- фатаграфіі, якія ўжо прымалі ўдзел у адным з конкурсаў National Geographic, НЕ прымаюцца;
- кожная фатаграфія павінна быць унікальнай працай канкурсанта.
Крыніца: photography.nationalgeographic.com
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Міжнародныя журналісцкія арганізацыі патрабуюць вызвалення Андрэя Гнёта
07.05.2024
На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта Katolik.life
15.07.2024
Улады прызналі «экстрэмісцкім» кантэнт старонак «Новага Часу», «Брестской газеты», «Белсата» і іншых медыяў
16.02.2024
Асуджанага журналіста Аляксандра Зянкова МУС унёс у пералік «экстрэмістаў»
06.05.2024