Фотаконкурс «Моладзь стварае кантакты паміж людзьмі» (да 9 лістапада)
Форум грамадзянскай супольнасці "Ўсходняга партнёрства" прапануе ўдзельнічаць у фотаконкурсе "Моладзь стварае кантакты паміж людзьмі".
Пераможцы конкурсу будуць вызначаны журы з улікам электроннага галасавання праз Фэйсбук і атрымаюць прызы Рэсурснага цэнтра SALTO Ўсходняй Еўропы і Каўказа.
Гран-пры — удзел у міжнародным моладзевым мерапрыемстве ў 2016 годзе.
Лепшыя фотаздымкі будуць удзельнічаць у фотавыставе ў Кіеве на 7‑й Асамблеі Форуму грамадзянскай супольнасці «Ўсходняга партнёрства» 9–21 лістапада 2015 года.
Галасаванне за лепшыя фатаграфіі арганізатары конкурсу ладзяць у гэтай групе на Фэйсбуку. Удзельнікі конкурсу мусяць даслаць ад 1 да 5 фатаграфій разам з запоўненай анкетай на е‑мэйл: EaPwg4contest@gmail.com.
Дэдлайн — 9 лістапада 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра конкурс — тут.
