• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Future Lands — конкурс кароткаметражных дакументальных фільмаў (дэдлайн — 27 кастрычніка)

    Пражскі цэнтр грамадзянскай супольнасці ў супрацоўніцтве з WATCH DOCS IFF і Cur­rent Time TV запрашае падаваць на конкурс ідэі для стварэння кароткаметражных дакументальных фільмаў.

    У заяўках павінны ўздымацца тэмы, звязаныя з грамадствамі ў кантэксце постімперыялізму.

    На конкурс Future Lands могуць падавацца маладыя дакументалісты і відэакіналісты ва ўзросце да 35 гадоў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Украіны, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.

    Камісія абярэ да 14 рэжысёраў для ўдзелу ў 4‑дзённым семінары, дзе яны будуць распрацоўваць свае сюжэтныя ідэі або праекты. Па выніках семінара 7 праектаў атрымаюць фінансаванне (10 000 еўра). Чакаецца, што рэжысёры будуць працаваць над фільмамі да канца жніўня 2025 года. Выбраныя стужкі пакажуць на тэлеканале Cur­rent Time.

    Арганізатары прымаюць гісторыі толькі для кароткаметражных дакументальных фільмаў. Меркаваная працягласць каля 20 хвілін.

    Для ўдзелу ў праграме неабходны добры ўзровень англійскай мовы.

    Дэдлайн падачы заявак: 27 кастрычніка 2024 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Кандыдаты, якія прайдуць папярэдні адбор, будуць запрошаны на анлайн-сумоўе ў пачатку лістапада 2024 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці