• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «GDPR і абарона персанальных дадзеных у медыях» (дэдлайн — 9 снежня)

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае медыйшчыкаў на вэбінар аб канкрэтных правілах, якія дапамагаюць збалансаваць права на недатыкальнасць прыватнага жыцця з правам на свабоду выказвання меркавання. Разам разбярэмся, як гэта працуе.

    Вэбінар «GDPR і абарона персанальных дадзеных у медыях»

    Што такое персанальныя дадзеныя і чаму іх трэба абараняць? На якіх прынцыпах будуецца GDPR — закон аб абароне персанальных дадзеных у Еўрапейскім саюзе? Якую адказнасць накладае гэты закон на медыі?

    Вэбінар «GDPR і абарона персанальных дадзеных у медыях» варта наведаць, каб даведацца, што рабіць у выпадку ўзнікнення ўцечкі дадзеных і як рэдакцыйнай камандзе пачаць працу па выкананні патрабаванняў GDPR.

    Абмяркуем:   

    • Што такое Рэестр апрацовак дадзеных (ROPA) і як яго стварыць?
    • Што прапісаць у палітыцы прыватнасці?
    • Што такое згода на апрацоўку персанальных дадзеных і калі яна неабходная?
    • Якія абавязкі ёсць у медыяў і якія правы ёсць у іх аўдыторый?

    Наш эксперт:

    Мікалай Кванталіяні — трэнер і кансультант па абароне персанальных дадзеных і лічбавай бяспецы.

    Вэбінар пройдзе 10 снежня 2024 года з 17:00 да 19:00 па Варшаве, 18:00 — 20:00 па Вільні, 19:00 — 21:00 па Мінску, 20:00 — 22:00 па Тбілісі.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Рэгістрацыя дасяжная да 9 снежня 2024 года, 17:00 па Мінску.

    Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на вэбінар за дзень і за гадзіну да яго пачатку.

    Ёсць пытанні? Пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці