Global Peace Photo Award 2025 (дэдлайн — 18 траўня)
Прэмія Global Peace Photo Award прысуджаецца фатографам з усяго свету, чые здымкі адлюстроўваюць намаганні чалавека ў дасягненні міра.
Global Peace Photo Award заахвочвае прафесійных фатографаў візуалізаваць тое, што дае надзею: падтрымку бежанцаў, барацьбу з беднасцю, паспяховыя прыродаахоўныя праекты, бунт супраць несправядлівасці, важныя дасягненні ў медыцыне і ахове навакольнага асяроддзя, аднаўленне разбураных гарадоў.
Прызавы фонд конкурса 11 000 еўра, ён будзе падзелены паміж 6 пераможцамі. Ёсць асобная катэгорыя для ўдзельнікаў да 15 гадоў.
Работы лаўрэатаў будуць выстаўлены ў аўстрыйскім парламенце на працягу года і трапяць у пастаянную калекцыю твораў мастацтва аўстрыйскага парламента.
Дэдлайн падачы заявак — 18 траўня 2025 года.
Усе працы-пераможцы будуць узнагароджаны медалём міру Альфрэда Фрыда , а фатографы будуць запрошаныя на цырымонію ўзнагароджання ў Вене ў верасні 2025 года. Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд і пражыванне.
Прэмія Global Peace Photo Award прысуджаецца выданнем Edition Lammerhuber у партнёрстве з Photographische Gesellschaft (PHG), ЮНЕСКА, Аўстрыйскім парламентам, Аўстрыйскай асацыяцыяй парламенцкай журналістыкі, Міжнародным інстытутам прэсы (IPI), Нямецкай прэміяй за моладзевую фатаграфію, Сусветным фондам прэс-фота, POY LATAM і LensCulture, APA – Аўстрыйскім прэс-агенцтвам, Нямецкім таварыствам фатаграфіі (DGPh) eV і Vienna Insurance Group.
