Гранты EJN на асвятленне экалагічных тэм (да 23 снежня)
Журналісцкая сетка Earth Journalism Network (праект Internews) у партнёрстве з фундацыяй Arcadia (Злучанае Каралеўства) прапануе медыяарганізацыям, журналістам і школам журналістыкі гранты на паляпшэнне якасці асвятлення тэм біяразнастайнасці і аховы прыроды.
Агульны памер грантавай падтрымкі — 30 тыс. даляраў ЗША (сума будзе падзелана паміж трыма лепшымі праектамі). Вітаюцца прапановы, скіраваныя на ўдасканаленне якасці журналісцкай працы (арганізацыю адмысловых трэнінгаў для журналістаў, стварэнне лакальных суполак па асвятленні тэм, інш.).
Дэдлайн — 23 снежня 2016 года. Больш падрабязная інфармацыя тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў