Гранты і ўзнагароды ад Canon і Visa pour L’Image (дэдлайн — 9 чэрвеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Visa pour l’Image і кампанія Canon узнагародзяць аўтараў найлепшых работ у галіне візуальнай журналістыкі падчас фестывалю, які будзе праходзіць з 31 жніўня па 15 верасня ў Перпіньяне, Францыя.

Фота: pexels.com
У рамках фестывалю пройдуць наступныя мерапрыемствы:
- Конкурс ад кампаніі Canon для кароткаметражных дакументальных фільмаў
- Конкурс ад кампаніі Canon на атрыманне грантаў для фотажурналістак
- Гранты Фонду Франсуазы Дэмульдэр для фотажурналістак
- Прэмія Каміль Лепаж для фотажурналістаў
- Гуманітарная ўзнагарода Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа
- Конкурс лічбавага навіннага сюжэту Visa d’or franceinfo
- Узнагарода за жыццёвыя дасягненні ад часопіса Figaro
- і іншыя.
Пераможцы атрымаюць узнагароды ў памеры 8000 еўра.
Заяўкі ў розных конкурсах прымаюцца ў перыяд з 30 красавіка да 9 чэрвеня.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў