Гранты на стварэнне фільмаў — Filmmakers Without Borders
5 лістапада 2018
Filmmakers Without Borders прымае заяўкі ад маладых і вопытных рэжысёраў/к з усіх краін свету. Фінансаванне можна атрымаць на дакументальныя, эксперыментальныя, мастацкія і медыя праекты на розных стадыях вытворчасці. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 студзеня 2019.
Гэта некамерцыйная арганізацыя, праца якой заключаецца ў пашырэнні магчымасцяў наступнага пакалення рэжысёраў/к. Гранты арганізацыі прадастаўляюць фінансаванне і падтрымку незалежным рэжысёрам/кам.
Мэты:
- пашырэнне магчымасцяў рэжысёраў/к;
- прасоўванне розных абшчын і культур;
- магчымасць падзяліцца рознымі перспектывамі і гісторыямі;
- падтрымка незалежных рэжысёраў/к з усяго свету.
Праекты павінны раскрываць адну з тэм:
- сацыяльная справядлівасць;
- галасы жанчын;
- галасы моладзі;
- ідэнтычнасць;
- культурны абмен;
- кліматычныя змены.
Гранты:
- Развіццё — ад 250$ да 1000$
- Вытворчасць — ад 500 да 5000$
- Пост-прадакшн — ад 250$ да 2500$
- Удзел у кінафестывалі — ад 100$ да 750$
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі з усіх краін;
- старэйшыя за 18 гадоў;
- павінны разбірацца ў лічбавых тэхналогіях;
- павінны прадэманстраваць прыклады сваіх работ;
- заяўкі і матэрыялы павінны быць на англійскай (фільм можа быць на любой мове, але з субтытрамі на англійскай);
- падаваць заяўкі могуць як маладыя, так і ўжо вопытныя рэжысёры/кі.
Крыніца: filmmakerswithoutborders.org
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў