Hrodna.life шукае адміністратара Telegram і Viber
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Hrodna.life — выданне пра жыццё горада і жыццё ў горадзе. Рэдакцыя трымае руку на пульсе Гродна і кожны дзень пішам пра важныя гарадскія падзеі ды тых, хто ў гэтым горадзе жыве. Ад верасня 2024 года ў каманду медыя патрабуецца адміністратар Telegram і Viber.

Фота: Anna Tarazevich для pexels.com
Задачы:
- пераўпакоўка матэрыялаў з сайта,
- падрыхтоўка ўласных пастоў,
- камунікацыя з чытачамі, апытанні, заклікі да рэакцый,
- праца са статыстыкай сетак.
Занятасць — цэлы дзень, праца — некалькі гадзін на дзень.
Патрабаванні:
- пісьменнасць,
- разуменне гродзенскага кантэксту (або жаданне яго зразумець),
- уменне жартаваць (пажадана смешна).
Зарплата — па выніках размовы.
Рэзюмэ і кароткую матывацыю рэдакцыя чакае на мэйл info@hrodna.life
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў