• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як працаваць ва ўмовах экстрэмізму: серыя анлайн-сустрэч ад «ІншыЯ»

    Арганізацыя ІншыЯ сумесна з аб’яднаннем беларусаў Германіі Razam e.V праводзіць серыю бясплатных анлайн-сустрэч, якія будуць прысвечаныя міжнароднаму і нацыянальнаму «экстрэмісцкаму» заканадаўству, бяспецы карыстальнікаў і арганізацый ва ўмовах «экстрэмізму», а таксама стратэгіям працы і абароны каманды ў такіх умовах.

    Анлайн-сустрэчы будуць цікавыя журналіст_кам, актывіст_кам, юрыст_кам, праваабаронцам, якія як ужо сутыкнуліся з атрыманнем экстрэмісцкага статусу, так і разважаюць пра верагоднасць атрымання статусу ў будучым. Таксама сустрэчы будуць карысныя для арганізацый і асоб, якія сутыкаюцца з рознымі пытаннямі бяспекі ў Беларусі і за яе межамі.

    Можна зарэгістравацца як на ўсе сустрэчы адразу, так і на асобныя. Рэгістрацыя на кожную сустрэчу закрываецца за 2 працоўных дні да яе правядзення.

    Расклад

    Вэбінар «Бяспека ва ўмовах экстрэмізму. Парады па лічбавай бяспецы»

    • 1 красавіка, 18:00 (па Вільнюсу)

    На сустрэчы эксперткі раскажуць пра асноўныя моманты, на якія важна звярнуць увагу пры ўзаемадзеянні з «экстрэмісцкімі” інфармацыйнымі рэсурсамі. Як бяспечна чытаць «экстрэмістаў» ці хадзіць на іх мерапрыемствы? Як правільна пачысціць месэнджары і браўзэр? Як засцерагчы каманду і свае мэтавыя аўдыторыі?

    Практычная дыскусія-кансультацыя «Прызнанне экстрэмісцкімі: магчымасці, наступствы, мінімізацыя рызык»

    • 7 красавіка, 16:00 (па Вільнюсу)

    На сустрэчы абмяркуюць пытанні:

    • «Экстрэмісцкі статус»: ці ёсць у АГС і медыя стратэгіі дзеянняў у сувязі з ім?
    • Як прызнанне АГС, медыя і іх інфармацыйных рэсурсаў экстрэмісцкімі ўплывае на іх дзейнасць, каманды і працу з мэтавымі групамі?
    • Мінімізацыя наступстваў прызнання экстрэмісцкімі: якія магчымасці ёсць у АГС і медыя?

    Дыскусія «Сутнасць экстрэмізму і антыэкстрэмісцкае заканадаўства Беларусі будучыні»

    • 17 красавіка, 16:30 (па Вільнюсу)

    У межах сустрэчы ўдзельнікі абмяркуюць сутнасць экстрэмізму, разбяруцца з асновамі і прынцыпамі антыэкстрэмісцкага заканадаўства, даследуюць межы дазволенага і забароненага, як гэта павінна быць у прававой дзяржаве, а не ў дзяржаве, дзе ўлада пры дапамозе заканадаўства вырашае свае задачы.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці