Вэбінар «Не проста падпісчыкі, а «свае». Як гадаваць і развіваць супольнасць вакол брэнда ці медыя» (дэдлайн — да 29 кастрычніка)
Людзі ўсё часцей прыходзяць на медыйныя пляцоўкі не толькі па кантэнт, але і па пачуццё «сваіх». Як зразумець іх чаканні і стварыць прастору, у якую хочацца вяртацца? Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» прапануе разабрацца ў гэтым на вэбінары «Не проста падпісчыкі, а «свае». Як гадаваць і развіваць супольнасць вакол брэнда ці медыя».
На бясплатным вэбінары абмяркуем:
- Навошта медыя патрэбная супольнасць і чым яна адрозніваецца ад аўдыторыі
- Як працуе інструмент Community Canvas
- Віды супольнасцяў і платформы для іх вядзення
- Кароткі план стварэння кам’юніці, размеркаванне роляў
- Фарматы кантэнту і актыўнасцяў для кам’юніці
- Вымярэнне эфектыўнасці супольнасці
- Досвед украінскіх медыя і арганізацый
Будзе карысна:
- рэдактарам і SMM-спецыялістам, якія прагнуць больш актыўнай аўдыторыі для свайго медыя;
- камунікацыйным камандам арганізацый і ініцыятыў;
- тым, хто развівае старонкі ў сацсетках і хоча ператварыць падпісчыкаў у супольнасць.
Калі: Вэбінар пройдзе 30 кастрычніка 2025 года, 17:00–18:00 па Варшаве, 18:00–19:00 па Вільні.
Пра лектарку:
Олена Дуб – сузаснавальніца ўкраінскага прафесійнага кам’юніці SMM «Talks for NGO & Media», якое аб’ядноўвае больш за 200 спецыялістаў па сацсетках украінскіх медыя і НКА. З 2015 праводзіць трэнінгі, кансультацыі і ментарскія праграмы для грамадскіх арганізацый і медыя Украіны, Беларусі (у экзіле), Малдовы, Латвіі. Як кансультантка супрацоўнічала з Internews Network, Thomson Media, Thomson Reuters Foundation, БАЖ, Fondation Hirondelle.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Дэдайн рэгістрацыі — 29 кастрычніка 2025 года, 16:00 па Варшаве, 17:00 па Вільні.
За дзень, а таксама за гадзіну да вэбінару зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e‑mail, пазначаны ў анкеце.
Ёсць пытанні? Пішы нам: community@j4t.info.
