Варкшоп «Як выкрываць прапагандысцкія фэйкі па адкрытых крыніцах — практыка рэдакцыі» ад галоўнага рэдактара Reform.news Фёдара Паўлючэнкі (рэгістрацыя да 21 траўня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Варкшоп па выкрыццю прапагандысцкіх фэйкаў пры дапамозе адкрытых крыніц пройдзе анлайн 22 траўня (серада) з 18:00 да 20:30 па Мінску і Вільні (17:00 па Варшаве, 20:00 па Тбілісі) і будзе карысны для журналістаў, блогераў, студэнтаў факультэтаў медыяў і камунікацыяў, актывістаў, якія маюць інфармацыйныя рэсурсы.
Зарэгістравацца на варкшоп трэба каб:
- разабрацца, што хаваецца за «сенсацыяй» ад прапагандыстаў;
- даведацца, як «сенсацыі» высмоктваюцца з пальца (памылкі і недакладнасці калег);
- прааналізаваць канкрэтныя кейсы «сенсацый»;
- пазнаёміцца з прыкладамі міні-расследаванняў Reform.news.
- пратэставаць інструменты расследаванняў і барацьбы з фэйкамі.
Дэдлайн падачы заявак: 21 траўня, 17:00 па Мінску.
Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на вебінар за дзень, а таксама за гадзіну да пачатку варкшопа.
Варкшоп адбудзецца ў межах SMART-курса «Выкрываем правільна. Аналіз і тэхнікі дэканструкцыі прапагандысцкіх наратываў для журналістаў і актывістаў», які ладзіць Фонд ім. Фрыдрыха Эберта.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў