• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як выжыць з абмежаванымі рэсурсамі, калі вы — беларускае медыя (дэдайн — 11 ліпеня)

    Беларускія медыя ў выгнанні — гэта гісторыя пра супраціў, практыку і знаходлівасць. У эпоху, калі фінансаванне скарачаецца, а выклікі множацца, як знайсці шлях наперад?

    15 ліпеня Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на дыскусію прадстаўнікоў медыясектара, якія знаходзяцца  ў Варшаве. Абмяркуем, што сапраўды працуе:

    • якія бізнес-мадэлі вытрымліваюць ціск;
    • як выкарыстоўваць тэхналогіі з розумам;
    • дзе шукаць новыя магчымасці і як эканоміць без шкоды для якасці.

    Калі: Варшава, 15 ліпеня, 15:00 – 17:30

    Спікеры:

    Аліна Коўшык, дырэктарка тэлеканала «Белсат»

    Руслан Кулевіч, галоўны рэдактар MOST Media

    Віктар Марчук, галоўны рэдактар Bgme­dia

    2,5 гадзіны карысных размоў, адкрытага абмену досведам і ідэй для тых, хто працягвае трымаць мікрафон — нават калі яго амаль не чуваць.

    Колькасць месцаў абмежаваная.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Адрас месца, дзе адбудзецца дыскусія, мы паведамім тым, хто зарэгіструецца, у лісце на электронную пошту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці