• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Як зрабіць медыя ў выгнанні ўстойлівым: манетызацыя на практыцы» (дэдлайн — 12 лістапада)

    Праваабарончая інцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар «Як зрабіць медыя ў выгнанні ўстойлівым: манетызацыя на практыцы».

    Як зрабіць медыя ў выгнанні ўстойлівым: манетызацыя на практыцы

    На бясплатным вэбінары абмяркуем, якія захады дазваляюць ператварыць аўдыторыю у лаяльных падпісчыкаў і пабудаваць супольнасць, якая падтрымае рэдакцыю фінансава.

    Пагаворым пра тое:
    • што журналісцкія каманды могуць зрабіць сваімі сіламі ў такіх умовах;
    • якія «схаваныя скарбы» можна адшукаць без значных выдаткаў;
    • якія падыходы да манетызацыі ўжо спрацавалі ў іншых незалежных медыя.

    Будзе карысна рэдактар_кам, менеджар_кам і журналіст_кам беларускіх медыя ў выгнанні, якія шукаюць рэальныя шляхі да фінансавай устойлівасці.

    Пра лекатара:
    Арцём Канцавы, заснавальнік і выдаўца медыя пра IT-індустрыю dev.by

    Калі: Анлайн. 12 лістапада, 17:00 Варшава, 18:00 Вільня

    Рэгістрацыя да 12 лістапада 2025, 10:00 па Варшаве, 11:00 па Вільні, 12:00 па Мінску.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці