• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Семінар «Этычныя стандарты журналісцкай працы ў экстрэмальных сітуацыях ад AFP» (Вільня, 16 і 17 красавіка)

    Семінар ладзіць Agence France-Presse (AFP) — адно з трох галоўных інфармацыйных агенцтваў у свеце. Спікеры падзеляцца з удзельнікамі распрацаванымі стандартамі для абароны сваёй незалежнасці, журналістаў, іх крыніц і іх камунікацый.

    Семінар «Этычныя стандарты журналісцкай працы ў экстрэмальных сітуацыях ад AFP»

    Фота: Pexels.com

    У Еўропе і іншых краінах свету грамадзяне ўсё часцей трапляюць пад ўздзеянне прапаганды і дэзінфармацыі. Праца незалежных журналістаў становіцца вырашальнай для абароны каштоўнасцяў і дэмакратыі. Яна павінна засноўвацца на цвёрдых этычных стандартах, асабліва ў экстрэмальных сітуацыях.

    Мэта семінара — прадставіць гэтыя прынцыпы і практычныя метады дасягнення гэтых мэт, абмеркаваць праблемы, з якімі зараз сутыкаюцца журналісты, якія асвятляюць падзеі ў Беларусі. А таксама прапанаваць ролевую гульню, якая ілюструе практычнае прымяненне прадстаўленых стандартаў і метадаў.

    Спікеры

    Мішэль Віята, былы карэспандэнт AFP у Іране, Італіі, Босніі, Расіі, Канадзе і Польшчы.

    Таццяна Каліноўская, карэспандэнтка AFP, якая асвятляе Беларусь.

    Дзе і калі?

    Адрас:

    French insti­tute, Didzio­ji g.1,

    Час:

    16 красавіка: 9.00 — 17.00 

    17 красавіка: 9.00 — 14.00 

    Падаць заяўку на ўдзел можна праз ФОРМУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці