• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэгістрацыя на II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі (дэдлайн — 22 верасня)

    Кангрэс па палітзняволеных — гэта двухдзённая сустрэча арганізацыяў, ініцыятываў, палітзняволеных і іх сем’яў, праваабаронцаў, актывістаў і актывістак. Ён пачнецца 26 верасня ў Варшаве. А 28 верасня ён працягнецца ў Познані.

    II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

    На 27 жніўня 2025 года згодна са звесткамі праваабаронцаў у Беларусі толькі афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі 1335 чалавек.

    Кангрэс #With­outJust­Cause — два дні, два гарады. Ён ладзіцца з адной мэтай — сабрацца разам, каб аб’яднаць намаганні і скаардынаваць працу па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў.

    26 верасня, Варшава. Першы дзень Кангрэса будзе прысвечаны:
    – агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі;
    – новым тэндэнцыям у палітычных рэпрэсіях супраць беларусаў і беларусак;
    – працы палітычных структураў па вызваленні і падтрымцы палітзняволеных.

    28 верасня, Познань. Другі дзень Кангрэса стане пляцоўкай для сустрэч, агучвання ідэй і праблем, дамаўлення і пошуку рашэнняў:
    – кірмаш ініцыятываў — прастора, дзе кожная арганізацыя або ініцыятыва, якая дапамагае палітзняволеным, можа прадставіць сваю працу;
    – выступы-прэзентацыі профільных арганізацыяў і ініцыятываў;
    – дыскусіі ў фармаце Fish­Bowl.

    РЭГІСТРАЦЫЯ НА КАНГРЭС

    Праграма Кангрэса будзе апублікаваная бліжэй да мерапрыемства.

    Мерапрыемства арганізаванае Офісам дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і партнёрскімі арганізацыямі: ВяснаDis­si­dent­byВольныяФонд «Краіна для жыцця»Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава — пры падтрымцы фонду Rosa Lux­em­burg Stiftung.

    Акрэдытацыя для медыя

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці