Конкурс расследавальніцкіх відэа- і аўдыёпраектаў DIG Awards
Беларуская асацыяцыя журналістаў
DIG Awards шукае журналісцкія расследаванні і рэпартажы, якія дазволілі расказаць гісторыі сусветнага значэння.

Фота: сайт конкурсу
На гэтую ўзнагароду могуць прэтэндаваць стваральнікі расследавальных відэа‑і аўдыёпраектаў.
Пераможцаў абвесцяць на фестывалі DIG, які будзе праходзіць з 24 па 28 верасня ў Модэні, Італія.
У гэтым годзе конкурс уключае катэгорыю для пітчаў. Кінематаграфістаў запрашаюць прадставіць працы, якія знаходзяцца на стадыі падрыхтоўкі да здымкаў. Аўтары пітчаў могуць прэтэндаваць на прыз у памеры 15 000 еўра на завяршэнне праекта.
Дэдлайны:
- завершаныя работы — да 2 чэрвеня 2025 года;
- пітчы — да 16 ліпеня 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў