Конкурс фотаздымкаў прыроды BigPicture (дэдлайн — 1 сакавіка)
Каліфарнійская акадэмія навук прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе фатаграфій прыроды BigPicture. Удзельнічаць могуць фатографы з усіх краін свету.
На конкурс прымаюць фатаграфіі, прысвечаныя багатай разнастайнасці жыцця на Зямлі. Галоўны прыз — 5 000 долараў ЗША.
Катэгорыі:
-
мастацтва прыроды;
-
жыццё ў вадзе;
-
крылатыя істоты;
-
краявіды, водныя пейзажы і флора;
-
наземны жывёльны свет;
-
чалавек і прырода;
-
фотагісторыя-2024: незвычайныя перспектывы.
Увага! Конкурс платны:
-
да 10 адзіночных выяваў у любой катэгорыі — 25 долараў ЗША;
-
адна фотагісторыя з шасці-васьмі малюнкаў — 15 долараў ЗША.
Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы на агульную суму 12 000 долараў ЗША. Удзельнікі, якія занялі першыя месцы ў кожнай катэгорыі, атрымаюць па 1 000 долараў ЗША, а іх фатаграфіі пакажуць на выставе.
Заяўкі прымаюцца да 1 сакавіка.
