• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс «Лепшы фатограф-падарожнік года». Грашовы прыз ад 1000 £ да 4000 £ (да 25 верасня)

    Адкрыты прыём заявак на 15 штогадовы конкурс «Лепшы фатограф-падарожнік года». У конкурсе могуць браць удзел як прафесійныя фатографы, так і аматары.

    У гэтым годзе конкурс праводзіцца ў такіх катэгорыях:

    • «One Shot» — катэгорыя для адзіночных здымкаў на адну з тэм: «Дзікае прырода, жыццё ў моры», «Ежа — густы свету», «Асноўныя колеры»;

    • «Port­fo­lio» — серыя з 4 здымкаў на адну з тэм: «Чалавецтва», «Зямля і клімат», «Падарожжы і прыгоды»;

    • «Smart Shot» — катэгорыя для здымкаў зробленых на мабільны тэлефон, або планшэт;

    • «New Tal­ent» — катэгорыя для пачаткоўцаў;

    • Малады фатограф-падарожнік года (у двух розных узроставых катэгорыях);

    • Прыз для абсалютнага пераможцу.

    У кожнай катэгорыі можна дадаваць фотаздымкі па некалькі разоў, акрамя катэгорыі «New Tal­ent». У гэтую катэгорыю можна дадаваць фатаграфіі толькі адзін раз.

    Пры даданні фатаграфій у катэгорыю «Port­fo­lio» два, або больш раз, кандыдат аўтаматычна становіцца прэтэндэнтам на званне ‘Trav­el Pho­tog­ra­ph­er of the Year’ і супер-прыз — 4,000 £, набор скураных і срэбных тавараў для падарожжаў ад StaaG, асабісты скураны кейс для партфоліо ад Plas­tic Sand­wich і верхнюю вопратку ад Páramo на суму 500 £.

    Прызы:

    • грашовы прыз памерам ад 1000 £ да 4000 £;

    • камера і аб’ектыў Fuji­film;

    • адзенне ад Páramo;

    • асабісты скураны кейс для партфоліо ад Plas­tic Sand­wich;

    • паездка на дваіх у Нарвегію.

    Патрабаванні да кандыдатаў

    У конкурсе могуць прымаць удзел фатографы ўсіх узростаў і нацыянальнасцяў, якія зацікаўлены вандраваннямі.

    Для ўдзелу ў конкурсе кандыдатам і кандыдаткам неабходна зарэгістравацца тут і стварыць свой рахунак. Рэгістрацыя платная і плата складае для катэгорыі:

    адзіночных здымкаў (One Shot і Smart Shot) — 8 £;

    партфоліо і «New Tal­ent» — 15 £;

    Фотаздымкі можна дасылаць да 25 верасня 2017

    Падрабязнасці шукайце на сайце арганізатараў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Видели «звездочки» под постами в телеграм-каналах? Вот чем они могут быть опасны

    Пользователи Telegram могут оставлять «звезды» в качестве реакций в каналах. Правда, специалисты по кибербезопасности предупреждают: это может раскрыть ваши данные. «Зеркало» рассказывает, как пользоваться новой функцией и сохранить свою анонимность.
    07.10.2024
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці