Конкурс на званне журналіста года ад One Young World (дэдлайн — 7 красавіка)
One Young World прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе на званне маладога журналіста года. Могуць удзельнічаць прадстаўнікі і прадстаўніцы медыяў ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.
Кандыдаты павінны прадставіць сведчанні важнасці сваёй працы ў журналістыцы і таго, што гэтая праца аказала значны ўплыў. Таксама трэба падцвердзіць сваю прыхільнасць справе свабоды слова, думак і выказванняў і зацікаўленасці ў тым, каб выкарыстоўваць журналістыку для рэалізацыі сацыяльных, эканамічных, палітычных правоў.
Пераможцы атрымаюць поўнасцю аплачаную паездку на саміт арганізацыі, які пройдзе з 18 па 21 верасня ў Манрэалі, Канада.
Заяўкі прымаюцца да 7 красавіка 2024 года.
Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы
Прэмія для маладых журналістаў года была заснаваная ў 2020 годзе для выяўлення і прасоўвання пяці самых уплывовых журналістаў у свеце. Сярод пераможцаў 2023 года — беларуская журналістка Ганна Любакова.
