Конкурс фатаграфій на тэму правоў чалавека (дэдлайн — 1 жніўня)
Photography 4 Humanity праводзіць міжнародны конкурс фатаграфіі на тэму абароны правоў чалавека. Сёлетні конкурс прысвечаны кліматычнай справядлівасці.

Школьніцы стаяць у закінутым партовым горадзе побач з інсталацыяй, якая паказвае месца, дзе раней знаходзілася Аральскае мора. Гэтае фота — пераможца 2023 года. Аўтар: Крысціна Вараксіна
На гэты конкурс прымаюцца работы як прафесійных фатографаў, так і аматараў.
«Мы лічым, што змена клімату — гэта праблема правоў чалавека, таму мы шукаем выявы, якія паказваюць людзей, якія пацярпелі ад эскалацыі кліматычнага крызісу», — адзначаюць арганізатары.
Вітаюцца выявы людзей, якія пацярпелі ад кліматычнага крызісу, у тым ліку кліматычных бежанцаў, або абаронцаў клімату.
Пераможца конкурсу атрымае 5 000 долараў ЗША.
Працы лаўрэатаў прэміі Photography 4 Humanity Global Prize 2024 года — 10 фіналістаў і 20 ганаровых удзельнікаў — будуць выстаўленыя ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, а таксама на сайце UN.org.
Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня 2024 года.
Больш інфармацыі пра конкурс — па спасылцы
